Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў, звязаных з іх удзелам у V Форуме рэгіёнаў, некалькі гадзін размаўлялі ў нефармальнай атмасферы, паведамляе БелТА.

Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць сваю радзіму — вёску Александрыя Шклоўскага раёна. Яны агледзелі дом, дзе гадаваўся будучы беларускі кіраўнік. Разам яны прагуляліся па вёсцы, палюбаваліся мясцовымі краявідамі.

Разам з Уладзімірам Пуціным яны выпілі з крыніцы вады, якая лічыцца гаючай. Лукашэнка і Пуцін праехаліся на машыне ГАЗ-69 60-х гадоў выпуску. Прычым Аляксандр Лукашэнка быў за рулём.

Таксама для Пуціна былі згатаваныя бліны і дранікі з печы. Стравы беларускай кухні былі і ў меню асноўнага абеду кіраўнікоў дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0