Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне працаўнікам культуры ў сувязі з прафесійным святам. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларуская нацыянальная культура — моцны падмурак, на якім грунтуецца ментальны стрыжань сучаснага грамадства.

«Вы не толькі беражліва захоўваеце традыцыі продкаў, але і ствараеце сваёй паўсядзённай працай новыя пласты духоўнай і матэрыяльнай спадчыны. Поспехі найлепшых беларускіх мастакоў, пісьменнікаў, кампазітараў, артыстаў, якія ўславілі нашу Айчыну, з'яўляюцца прыкладам для маладога пакалення, крыніцай натхнення для новых дасягненняў», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка падкрэсліў, што культура і духоўнасць - гарантыя стабільнасці і росквіту дзяржавы, а актыўная грамадзянская пазіцыя работнікаў культуры адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0