Да 20 градусаў цяпла і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 14 кастрычніка, паведамілі БелТА сінопптыкі.
У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да 2 градусаў.
Днём будзе 14-20 градусаў цяпла.