13.10.2018 / 17:55

Беларускія юніёры прайгралі іспанцам у адборы на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2

Фота АБФФ.

Футбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) пацярпелі другое паражэнне ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы ў швейцарскім Базелі, паведамляе БелТА. У сённяшняй сустрэчы з іспанскімі аднагодкамі беларусы прайгралі з буйным лікам 0:3.

У першым паядынку кваліфікацыйнай групы 12 беларускія футбалісты саступілі Швейцарыі 0:1. Зборная Беларусі страціла шанцы на выхад у наступны раўнд адбору.

У заключным матчы турніру каманда Кірыла Альшэўскага 16 кастрычніка згуляе з Андорай.

Турнірнае становішча: Іспанія - 6 ачкоў (2 матчы), Швейцарыя - 3 (1), Беларусь - 0 (2), Андора - 0 (1). У элітны раунд кваліфікацыі еўрапершынства выйдуць па дзве лепшыя каманды з 13 груп, якія далучацца да зборных Нямеччыны і Партугаліі. Фінальны этап юніёрскага чэмпіянату Старога Свету пройдзе ў ліпені 2019 года на стадыёнах Арменіі.

0
Иван Иваныч / Адказаць
13.10.2018 / 22:35
Отличная форма! И менять не надо было!
0
Zvonimir 4ervenko / Адказаць
14.10.2018 / 02:00
Испанцам проиграть не зазорно. Беларусам стойкости, упорства, мастерства и удачи!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру