У сацсетках з'явіліся першыя фота з візіту патрыярха Маскоўскага ў Беларусь. А 18-й пачалася служба ў саборы Святога Духа, якую ён узначаліў. Да храма патрыярх прыбыў на «Мерсэдэсе» з нумарамі 0002 МІ. Прычым нумары — «чырвоныя», старыя, канца 1990-х, што сведчыць пра асаблівую статуснасць аўто. Простыя смяротныя мусілі такія нумары ў свой час мяняць.
«Усім вядома, каму дазволена ездзіць з нумарам 0001», — пішуць у Фэйсбуку.
Каля сабора Кірыла сустракаў натоўп верніц, сувораўцы, царкоўныя служкі і некалькі «казакоў» пры парадзе і «во фрунт».
У храме падчас службы прымаліся ўзмоцненыя меры бяспекі. Навушнікі сек'юрыці мелі нават людзі ў расах.