14.10.2018 / 16:39

У Італіі горад 20 гадоў прымаў мігрантаў: мэра арыштавалі, а бежанцаў цяпер вывезуць 3

МУС Італіі збіраецца перамясціць усіх мігрантаў з паўднёвага горада Рыячэ, які шмат гадоў прымае бежанцаў, паведамляе ВВС. Мігрантаў перавязуць у іншыя цэнтры для мігрантаў. Пра гэта абвясцілі праз некалькі дзён пасля арышту мэра горада Даменіка Лучана па абвінавачванні ў арганізацыі шлюбаў для іміграцыйных мэтаў.

Мэр маланаселенага горада прапаноўваў мігрантам закінутыя дамы і навучанне без адрыву ад працы ў надзеі, што яны дадуць штуршок эканоміцы.

Ён распачаў гэтую сістэму ў 1998 годзе пры папярэднім урадзе, і з тых часоў сотні мігрантаў пасяліліся ў мястэчку, дзе пражывалі каля 2000 чалавек.

Яго арышт у пачатку месяца выклікаў пратэсты і нацыянальную дыскусію аб міграцыйным праекце.

Міністр унутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні і яго правая партыя «Ліга» заявілі, што ўрад «абвясціў вайну іміграцыйнаму бізнэсу».

Лучана сказаў, што абскардзіць сваё ўтрыманне пад вартай, заявіўшы, што ўрад «хоча нас знішчыць».

Першае абвінавачванне ў адрас мэра Лучана было ў тым, што ён арганізоўваў шлюбы, каб абыйсці іміграцыйныя правілы.

Пракуроры сказалі, што яны праслухоўвалі тэлефон Лучана і запісалі як мінімум адну размову, у якой мэр прапаноўваў шлюб у якасці рашэння праблем іміграцыі для жанчыны.

У якасці мэра Лучана таксама адказваў за рэгістрацыю грамадзянскіх саюзаў.

Пракуроры заявілі, што яму таксама прад'яўлена абвінавачванне ў размеркаванні паслуг па зборы смецця дзвюм кампаніям без неабходных тэндараў.

1
плюс минус / Адказаць
14.10.2018 / 18:49
наконец-то приходит ПОнимание .... Помогать надо там , откуда они приехали , на месте. А не плодить " трутней" на социал и налоги западного налогоплательщика. Свежие данные ВОЗ при ООН  921 000 000 людей на Земле голодает , те живут на менее чем 1 доллар в день.
2
"Мігранты" - гэта дэсантнікі / Адказаць
14.10.2018 / 19:03
У Італіі горад 20 гадоў прымаў мігрантаў: мэра арыштавалі, а бежанцаў цяпер вывезуць
У Італіі горад 20 гадоў прымаў дэсантнікаў, мэра арыштавалі, а дэсантнікаў цяпер вывезуць
3
z / Адказаць
14.10.2018 / 21:19
Не пішыце Мэр. які мэр  будзе ў Італіі, калі гэта англійскае слова, якое значыць у Велікабрытаніі старшыня, як старшыня гарадской рады.
У Італіі свае тэрміны -  киращник камуні завецца сіндака. Вось вікі пра гэтага кіраўніка. https://it.wikipedia.org/wiki/Domenico_Lucano
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру