Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

Аглядальнік «Росбалта» звяртае ўвагу, што рэйтынг Пуціна ўпаў на дакрымскі ўзровень. У мінулы раз, калі фіксаваўся нізкі рэйтынг, была арганізавана экстраная аперацыя ў Крыме. Паўвостраў далучылі да Расіі — і рэйтынг узляцеў да нябёсаў. Што зробіць Пуцін зараз?

Першае, што прыходзіць у галаву, — далучэнне Данбаса, піша Травін. Аднак ён думае, што такім простым шляхам Крэмль не пойдзе. Тэрыторыя ўсходняй Украіны разбураная і разрабаваная ваенным канфліктам, і Расіі яна не патрэбна. Акрамя таго, Данбас, па сутнасці, даўно ад Украіны адкалолі. Далучэнне праблемнага Данбаса не падыме рэйтынг Пуціна высока.

Далучэнне Абхазіі, Паўднёвай Асеціі ці Прыднястроўя выкліча новыя санкцыі з боку Захаду, і таксама не будзе ўспрынята расійскім абывацелем як нешта эпахальнае.

Па-сапраўднаму моцнай акцыяй стала б ўварванне ў адну з краін НАТА. Аднак падобны варыянт «Росбалт» цалкам выключае.

«У Крамля ёсць толькі адзін аптымальны варыянт падтрымкі рэйтынгу і адначасова — рашэння праблемы-2024 (г.зн. захавання вышэйшай улады ў руках Пуціна пасля заканчэння яго чацвёртага тэрміну). І звязаны гэты варыянт з Беларуссю»,

— піша Травін.

Аўтар звяртае ўвагу, што ў Расіі з Беларуссю даўно ўжо існуе саюзная дзяржава, якая «спіць». Але рэанімаваць гэтую хімеру цалкам магчыма. Прычым для гэтага не патрэбны радыкальныя крокі.

Травін апісвае наступны сцэнар. Унутры органаў кіравання Расіі і Беларусі ўсё захаваецца па-ранейшаму. Застануцца два прэзідэнты (напрыклад, Лукашэнка і Мядзведзеў), два парламенты, два ўрады, якія займаюцца традыцыйна гаспадарчымі пытаннямі. Але ўсе сілавыя і праваахоўныя органы перападпарадкуюць саюзнаму кіраўніцтву. І на саюзным узроўні ўвядуць новую пасаду. Напрыклад, генеральны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Гэтую пасаду зойме, натуральна, Пуцін.

Аўтар «Росбалта» ўпэўнены, што ў гэтым выпадку рэйтынг Пуціна зноў узляціць, і ён лёгка выйграе выбары.

«Рускія будуць шчаслівыя, паколькі Беларусь відавочна большая за Крым. Сярод беларусаў нацыянальны рух даўно самім Бацькам задушаны, значыць, сур'ёзных пратэстаў чакаць не даводзіцца»,

— піша Травін.

Аўтар упэўнены, што Захад вымушаны будзе змірыцца з такім сцэнарам.

Чытайце таксама:

Фонтанка: Расія — імперская краіна. І беларускае пытанне ёй прыйдзецца рана ці позна вырашаць

Уладзіслаў Іназемцаў: Для падтрымання патрыятычнага чаду Расіі трэба акупаваць цяпер цэлую краіну. І кандыдат тут толькі адзін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?