14.10.2018 / 20:12

Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Леанід Якубовіч і Анатоль Ярмоленка на асвячэнні храма Усіх Святых патрыярхам Кірылам ФОТЫ 81

Ад суботы ў Мінску з візітам знаходзіцца Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл. У нядзелю ён асвяціў храм у гонар Усіх Святых і адслужыў там літургію.

Вернікаў, якія прыйшлі паглядзець на тое, як новы мінскі храм асвячае патрыярх, было нямала. Але ўнутр, прынамсі да сярэдзіны службы, патрапіць змаглі толькі тыя, у каго былі запрашальныя білеты. Астатнія глядзелі службу з двух вялікіх экранаў, усталяваных па абодва бакі ад цэнтральнага ўваходу ў храм. А вось унутры сабралася нямала вядомых людзей, зазначае Tut.by.

Віктар Лукашэнка, старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына і Леанід Гуляка, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Хакейны трэнер Міхаіл Захараў.

Нязменны лідар «Сяброў» Анатоль Ярмоленка.

Нязменны вядучы «Поля цудаў» Леанід Якубовіч.

Настаяцель храма айцец Фёдар Поўны.

Мяркуецца, што раніцай панядзелка патрыярх Кірыл сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, а потым возьме ўдзел у Сінодзе РПЦ, на якім, як чакаецца, прагучаць пагрозы ўкраінскім праваслаўным.

2
Uladzimir / Адказаць
14.10.2018 / 20:18
Давайте, до свидания: все эти люди, по своему мышлению и гражданской позицией - прошлое Беларуси.
4
Devil / Адказаць
14.10.2018 / 20:19
Ярмошына проста клас=))) прам карціна маслам=)
2
Грязный Гарри / Адказаць
14.10.2018 / 20:19
Вся прикорытная рать пожаловала...
Паказаць усе каментары/ 81 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру