14.10.2018 / 21:11

Нацыяналісты сабралі 15-тысячны марш у Кіеве ў гонар Дня абаронцы айчыны ФОТЫ 52

Марш нацыяналістаў у гонар Дня абаронцы Айчыны у нядзелю сабраў у Кіеве каля 15 тысяч удзельнікаў, паведамляе «Українська правда».

Калону ўзначалілі ветэраны вайны, за імі ішлі лідары нацыяналістычных сіл.

На Еўрапейскай плошчы адбыўся святочны канцэрт да Дня абаронцы Украіны.

Пазней кіраўнік паліцыі Кіева Андрэй Крышчанка паведаміў, што марш ад парку імя Тараса Шаўчэнкі да Еўрапейскай плошчы прайшоў спакойна, удзел у шэсці ўзялі каля 15 тысяч чалавек.

Фоты: Эльдара Сарахмана, УП.

24
сік / Адказаць
14.10.2018 / 21:15
Прыемна бачыць сапраўдных украінцаў і патрыётаў сваёй краіны.
21
Электробус / Адказаць
14.10.2018 / 21:16
Слава Украіне!
20
Палешук / Адказаць
14.10.2018 / 21:20
Там былі беларускія сцягі дарэчы.

Слава Украіне!
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру