Моладзь БНФ зьдзейсьніла традыцыйную вандроўку па мясьцінах Слуцкага Збройнага Чыну.  Актывісты Моладзі БНФ разам з кіраўніцтвам і старэйшымі фронтаўцамі адпрвіліся з Менску ў Слуцак а 9 гадзіне раніцы, на трасе аўтобус адойчы спыніў патруль ДАІ.

Экскурсію вёў вядомы гісторык Антон Астаповіч.

Маладыя людзі наведалі вёскі Семежава і Грозава, дзе ля памятных крыжоў былі ўскладзены кветкі і запалены сьвечкі. Далей аўтобус накіраваўся ў Слуцак, дзе ля краязнаўчага музэя адбыўся міні-мітынг пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?