14.10.2018 / 22:10

У Менску аўтамабіль насмерць збіў жанчыну і з'ехаў. Уведзены план «Перахоп» 10

У Мінску нявыеўлены аўтамабіль насмерць збіў пешахода і з'ехаў з месца аварыі. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася 14 кастрычніка, каля 19.35, на вуліцы Касманаўтаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, неўсталяваны аўтамабіль ехаў з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Ясеніна і здзейсніў наезд на 67-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам.

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Кіроўца з месца аварыі з'ехаў.

У Менску ўведзены план «Перахоп». Прыкметы транспартнага сродку: легкавы аўтамабіль, як мяркуецца серабрыстага колеру, з разбітай пярэдняй правай фарай.

ДАІ просіць тых, хто валодае інфармацыяй пра аўто альбо вінаватага ў ДТЗ, паведаміць па тэлефоне 8 017 222-17-17 альбо 102.

35
Казік / Адказаць
14.10.2018 / 22:59
Жанчына парушыла ПДД, а кіроўцу сядзець за яе?
2
Евгений / Адказаць
14.10.2018 / 23:14
Казік, сядзець будзе за тое, што з'ехаў з месца аварыі.
1
Valkyrja / Адказаць
15.10.2018 / 05:26
невызначаны, невыяўлены аўтамабіль... напэўна яго (аўто) цяпер "усталююць" у канфіскатсалоне
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру