У трэцім выпуску late night show «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1» прагучаў жарт пра Аляксандра Лукашэнку. Праўда, не пра прэзідэнта, а пра бургер «Лукашэнка», які з'явіўся ў меню адной з расійскіх закусачных, піша Еўрарадыё.
Бургеры даставілі ў студыю праграмы з Масквы. На дэгустацыю быў запрошаны мінскі фудхантар Павел Крамар, які заўважыў, што за час пералёту бургеры злёгку памяліся.
— Ты ведаеш, што менавіта гэты бургер — ён наогул не мае тэрміну прыдатнасці. Ён заўсёды свежы атрымліваецца! — пракаментаваў гэта вядучы шоу Яўген Перлін.
Але ў студыі ніхто чамусьці не засмяяўся.