У Баранавіцкім раёне аўтамабіль збіў двух мужчын на трасе М1, паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак адбыўся 13 кастрычніка ў 19.35 на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа РФ. 29-гадовы мінчанін рухаўся на БМВ у бок сталіцы. На 246-м км аўтадарогі кіроўца наехаў на двух пешаходаў, што перасякалі праезную частку ў неўстаноўленым месцы і не былі з флікерамі. Адзін з іх — 60-гадовы жыхар а.Радковічы знаходзіўся ў інвалідным вазку. Яго суправаджаў 48-гадовы жыхар аграгарадка Сноў.

У выніку аварыі абодва пешаходы загінулі на месцы ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0