15.10.2018 / 12:16

На лідара гурту Dzieciuki завялі справу «за экстрэмізм» за перапост УКантакце з анархісцкага рэсурсу 22

На старонцы ў сацыяльных сетках горадзенскага музыкі Алеся Дзянісава знайшлі «экстрэмізм». Копію пратакола аб заведзенай адміністратыўнай справе Дзянісаў атрымаў на мінулым тыдні па пошце, піша радыё «Свабода».

Алесь Дзянісаў не ведае дакладна, якую менавіта інфармацыю на ягонай старонцы УКантакце міліцыянты палічылі незаконнай. Пратакол складалі без яго. У дакументах пазначана, што гэта быў перапост з анархісцкага пабліка vk.com/rdbelarus, уключанага ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у 2016 годзе.

«Я лянуюся праглядаць свае пасты за 2—3 гады. Я прагледзеў толькі за год. Там ніводнага паста з гэтай старонкі няма… Я б не стаў рабіць перапосты экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія б распальвалі нянавісць. Хутчэй за ўсё, гэта быў нейтральны пост», — кажа Дзянісаў.

Журналіст не ведаў, што згаданы паблік змяшчае экстрэмісцкія матэрыялы. Цяпер старонка заблакаваная. Зайсці туды немагчыма, як і зрабіць перапост адтуль. 

Пакуль невядома, ці перапост быў зроблены да таго, як рэсурс быў прызнаны экстрэмісцкім, ці пасля таго.

Частка 2 артыкулу 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае пакаранне ад штрафу да арышту з канфіскацыяй сродкаў, праз якія былі распаўсюджаныя забароненыя матэрыялы.

У ліпені ў кватэрах Алеся Дзянісава і ягонага калегі адбыліся ператрусы. Яны праводзіліся ў межах праверкі заявы аб паклёпе. Нібыта, заяву напісала камендантка аднаго з горадзенскіх інтэрнатаў, якія трапілі ў сюжэт тэлеканала «Белсат» пра ўмовы жыцця ў іх. Тады ў журналістаў канфіскавалі тэхніку. Дагэтуль звестак пра гэтую праверку або меркаваную справу па ёй у Дзянісава няма.

Алесь Дзянісаў — адзін з самых папулярных беларускамоўных музыкаў краіны. У прыватнасці, ён выступаў на вялікім канцэрце на Дні Волі ў Мінску ў 2018 годзе.

Раней была заведзеная крымінальная справа на Алеся Ліпая, які быў галоўным фундатарам таго канцэрта. А таксама распачатая «справа БелТА» супраць журналістаў партала Тут.бай, уласнік якога Юрый Зісер таксама выступаў на тым канцэрце.

СГ; інф. Svaboda.org

2
Яська гаспадар / Адказаць
15.10.2018 / 12:31
Все правильно - Витебск и Могилев- русские города, а на патриотов дела заводят. Что-то напоминает Украину конца 2013 года
0
feafania / Адказаць
15.10.2018 / 12:40
Дарэчы, добрая старонка тая, каторую дзяржава забараняе чытаць, дзякуй за спасылку.
2
Лысы чорт / Адказаць
15.10.2018 / 12:58
Парняги, ну вот нах..... вам этот контакт сдался??? Это же лишний повод посадить человека! И если уж не ты что то там разместить, то сделают это легко за тебя! Одумайтесь все! Соцсети - карательный инструмент и уже давно!
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру