Фота ДАІ Гродна
Здарэнне адбылося ў Гродзенскім раёне, піша ДАІ Гродна.
П'яны гродзенец на «Мерседэсе» рухаўся ў бок Гожы. Не справіўся з кіраваннем, машыну занесла на абочыну і яна перакулілася ў полі.
Кіроўца сказаў, што піў гарэлку. Утрыманне алкаголю ў яго больш чым пяць разоў перавышала гранічна дапушчальнае. Да гэтага мужчына шэсць разоў затрымліваўся нецвярозым за рулём.