15.10.2018 / 17:59

Эстонія падлічыла страты ад савецкай акупацыі 36

Камісія пры Міністэрстве юстыцыі ацаніла страты ад акупацыі Эстоніі Савецкім Саюзам прыкладна ў 1,2 мільярда еўра.

Кіраўнік камісіі, гісторык Тоомас Хіё лічыць, што Эстонія не можа адмовіцца ад вывучэння страт і патрабаванняў кампенсацыі, таму што гэта будзе азначаць прызнанне добраахвотнага далучэння да СССР.

Ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі 49 500 чалавек, 24 100 чалавек загінулі падчас Другой сусветнай вайны, 139 400 чалавек вымушаныя былі з'ехаць з Эстоніі. Эстонія страціла Пячэрскі раён і тэрыторыі за Нарвай. У справаздачы гаворыцца, што чалавечыя страты па сваёй прыродзе можна лічыць генацыдам.

У перыяд з 1948 па 1985 год Эстонія страціла мільён гектараў сельскагаспадарчых зямель.

У Эстонію завезлі шмат працоўнай сілы, і доля эстонцаў паменшылася з 89% у 1941 годзе да 61% у 1989 годзе.

У справаздачы таксама гаворыцца, што з-за акупацыі ўзровень жыцця ў Эстоніі значна ніжэйшы за ўзровень жыцця ў Фінляндыі, а сярэдняя працягласць жыцця на 3,5 года меншая.

Паводле міністра юстыцыі Урмаса Рэйнсалу, многія страты немагчыма вымераць грашыма, напрыклад, разбурэнне дзяржаўнасці, культуры, адукацыі, развіццё свабоднага грамадства.

16
Беларус / Адказаць
15.10.2018 / 18:19
Нам таксама варта падлічыць. І падлічым.
60
Партизан / Адказаць
15.10.2018 / 18:44
А плюсы подсчитать забыла?! Или может она подсчитает и компенсирует родственникам евреев, убитых местными "лесными братьями"? Кто там из прибалтов первым объявил себя юденфрай, не Эстония, не?
59
Helge / Адказаць
15.10.2018 / 18:46
нацики хуторские ...
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру