15.10.2018 / 22:52

Трамп больш не лічыць змены клімату «выдумкай» 6

Прэзідэнт ЗША прызнаў наяўнасць змяненняў клімату, аднак адзначыў, што не хоча па гэтай прычыне марнаваць трыльёны даляраў і губляць працоўныя месцы, паведамляе DW.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў, што больш не лічыць змены клімату «выдумкай», аднак адмовіўся дапусціць іх антрапагенны характар.

«Думаю, што нешта адбываецца. Нешта мяняецца ў адзін бок, а потым змяняецца ў іншы», — адзначыў ён. «Не думаю, што гэта ўсё выдумка. Мяркую, розніца ўсё ж існуе. Аднак не ўпэўнены, што яна выклікана чалавечымі фактарамі. Скажу так: я не хачу плаціць трыльёны даляраў. Не хачу губляць мільёны працоўных месцаў», — падкрэсліў ён.

Раней, у 2012 годзе, Трамп напісаў у Twitter, што канцэпцыю глабальнага пацяплення прыдумалі кітайцы, каб «зрабіць неканкурэнтаздольным амерыканскую вытворчасць».

24
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
15.10.2018 / 23:12
Согласен c Трампом, смена климата не зависит от деятельности людей ..
 Средства Массовой  Дезинформации только шумиху подымают в чьих то интересах
7
Турыст з Чарлёны / Адказаць
15.10.2018 / 23:54
Наколькі мне вядома, пазіцыя амер. прэзідэнта грунтуецца на звароце, які падпісалі 15 000 амерыканскіх навукоўцаў.
1
Anarkisto / Адказаць
16.10.2018 / 00:03
Ураганы кшталту Катрыны дапамогуць захаваць табе працоўныя месцы. Прынамсі, сярод выратавальнікаў. Значыцца ад пацяпленьня ё карысьць?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру