flickr.com
Сузаснавальнік Microsoft і адзін з найбагацейшых людзей свету Пол Ален памёр у Сіэтле. У пачатку кастрычніка ён паведаміў, што дактары выявілі ў яго ракавую пухліну.
Алену было 65 год. У 1975-м годзе ён разам з Білам Гейтсам заснаваў карпарацыю Microsoft.
«З глыбокім шкадаваннем мы паведамляем пра смерць нашага заснавальніка Пола Алена, сузаснавальніка Microsoft… Спадар Ален памёр у панядзелак днём, 15 кастрычніка 2018 года, ад ускладненняў няходжкінскай лімфомы ў Сіэтле», — гаворыцца ў заяве кампаніі.
«Усе мы, хто меў гонар працаваць з Полам, сёння адчуваем вялікую страту. Ён валодаў выдатным інтэлектам і запалам вырашаць адны з самых складаных праблем у свеце, верай у творчае мысленне і новыя падыходы», — пракаментаваў смерць Алена гендырэктар Vulcan Inc Біл Хілф.