16.10.2018 / 06:27

Легендарны плэер Winamp абвясціў пра перазапуск 4

Бельгійская Radionomy Group перазапусціць музычны плэер Winamp, які не абнаўляўся з 2013 года. Пра гэта TechCrunch распавёў гендырэктар кампаніі Аляксандр Сабунджан

Паводле яго слоў, новая версія Winamp выйдзе у 2019 годзе і будзе даступная на камп'ютарах і на мабільных прыладах. Сэрвіс захавае «былую спадчыну», але карыстальнікі атрымаюць больш поўны досвед праслухоўвання. Абноўленая платформа аб'яднае ў сабе плэер для праслухоўвання музыкі з прылады або з воблака, а таксама падкасты і радыё, пералічвае Сабунджан.

«Сёння вам даводзіцца пераскокваць з аднаго плэера на іншы, калі вы хочаце паслухаць радыё, затым на падкаст-плэер, калі вы хочаце паслухаць падкаст. Людзі хочуць атрымаць адзіны досвед. Я думаю, што Winamp — ідэальны плэер, які дасць яго ўсім. Мы хочам, каб людзі карысталіся ім на ўсіх сваіх прыладах », - сказаў Сабунджан.

2
Ваник / Адказаць
16.10.2018 / 08:24
Ждём с нетерпячением!
2
Pich / Адказаць
16.10.2018 / 09:52
Цудоўна-шыкоўная навіна.
1
mannen / Адказаць
16.10.2018 / 10:40
Время аудиотек уходит, сейчас мейнстрим - это сервисы типа Spotify, со временем статистика для "обычных" плееров будет еще печальнее. Хороший плеер, хотя и не так хорошо как foobar, но все уже сели в поезд, спрос на телеги не вернется.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру