16.10.2018 / 08:50

З Германіі дэпартавалі асуджанага за тэракты 11 верасня. У яго жонка — беларуска 2

Першага асуджанага па справе аб тэрактах 11 верасня 2001 года дэпартуюць на радзіму — у Марока. Па дадзеных нямецкай газеты Bild, там пражываюць яго жонка, грамадзянка Беларусі Марыя, і трое дзяцей, паведамляе Tut.by са спасылкай на DW.

Выхадзец з Марока 44-гадовы Мунір аль-Матасадэк знаходзіўся ў сувязях з так званай «гамбургскай тэрарыстычнай ячэйкай», групай Махамеда Аты - нямецкага падраздзялення «Аль-Каіды», якая ажыццявіла тэракты ў ЗША. Па дадзеных следства, ён пакрываў месцазнаходжанне баевікоў, а таксама ажыццяўляў па іх даручэнні банкаўскія пераводы.

Мунір аль-Матасадэк нарадзіўся ў мараканскім Маракешы і эміграваў у Германію пасля заканчэння школы ў 1993 годзе. У Мюнстэры ён вывучыў нямецкую мову, а затым паступіў у Гамбургскі тэхнічны універсітэт на спецыяльнасць «электратэхніка». Там ён сустрэў сваю будучую жонку, якая прыехала ў Нямеччыну з Беларусі. Яна прыняла іслам, у пары нарадзіліся трое дзяцей. Пасля заключэння аль-Мктасадэка ў турму яго жонка пераехала ў Марока, дзе чакае яго вяртання.

1
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
16.10.2018 / 09:55
експорт похвау - перспектиуни напрамак суралєбскага(ТМ)  спосабу далученььня да сьвєтавих процесау...
1
счастливая пара / Адказаць
16.10.2018 / 13:20
Во дзяучыне мазги закруциу... Няхай там у Марока и жыве и николи не вяртаецца у Беларусь.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру