Статкевіч у Брэсце
У Ленінскім судзе Брэста 15 кастрычніка прайшлі суды над удзельнікамі акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу, якая прайшла на цэнтральнай плошчы горада ў нядзелю, піша Радыё Свабода.
Некалькі чалавек, у тым ліку Мікола Статкевіч, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў былі затрыманыя і ноч на панядзелак правялі ў пастарунку.
Дзмітрый Андрасюк быў пакараны штрафам у 40 базавых велічыняў (980 рублёў). На 10 базавых велічыняў (245 рублёў) аштрафаваныя Віталь Казак, Уладзімер Казлоўскі, Уладзімір Мароз, Рыгор Пагарцаў, Андрэй Сліж.
Пэнсіянерку Людмілу Карчэўскую пакаралі 5 базавымі велічынямі штрафу (122 рублі 50 капеек).
Міколу Статкевіча судзілі адным з апошніх, ён атрымаў 5 сутак арышту.
Суды над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым перанеслі на 16 кастрычніка, яны падалі хадайніцтвы, каб ім далі час для заключэньня дамоваў з адвакатамі. Сёння таксама пройдзе суд над Алегам Вялавым. Раману Кісляку позва ў суд прыйшла на 18 кастрычніка.