Год таму — у канцы верасня 2017 года — Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне аб ліквідацыі ААТ «Бабруйскбудкомплекс».

Рэч у тым, што галоўны офіс «Бабруйскбудкомплекса» — гэта той самы будынак, які з'яўляецца ўваходнай групай касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Фота wikipedia.org

Фота wikipedia.org

— Гэты будынак нам так і не ўдалося прадаць з аўкцыёна, — распавёў конкурсны кіраўнік «Бабруйскбудкомплекса» Арцём Жукоўскі. — Адбылося ўжо некалькі таргоў. Апошнія адбыліся 24 верасня, заяўлены кошт быў 376 тысяч рублёў, у параўнанні з першым аўкцыёнам яна ўпала на 20%. Але таргі не адбыліся … Што будзем рабіць далей? Плануем сабраць сход крэдытораў і прапанаваць ім будынак у кошт пагашэння даўгоў. Калі яны не праявяць да яго цікавасць, будзем рыхтаваць дакументы для перадачы аб'екта на баланс гарадскіх камунальных службаў. Па вопыце магу сказаць, што працэс няхуткі — трэба будзе доўгая перапіска з Міністэрствам архітэктуры, аблвыканкамам. Зараз у будынку працуюць каля 30 супрацоўнікаў прадпрыемства, палова з іх — вартаўнікі…

— Шчыра кажучы, не надта ўважліва сачу за ходам таргоў, — кажа пробашч касцёла ксёндз Андрэй Яркавец. — Я ўпэўнены, што ніхто гэты будынак набываць не будзе. Таму мы проста чакаем моманту перадачы будынка ў гарадскую камунальную ўласнасць: па нашай дамоўленасці з кіраўніцтвам горада, пасля гэтага мы прымем неабходныя меры па вяртанні касцёлу гістарычнага аблічча. Канкрэтнага плана пакуль няма — не будзем забягаць наперад. Але мы вывучылі вопыт падобных работ, якія былі праведзены ў праваслаўным храме, будынак якога выкарыстоўваўся як басейн. Гэтыя работы доўжыліся каля чатырох гадоў. Выкажу здагадку, што нам спатрэбіцца не менш за пяць гадоў.

Гэта, вядома ж, пакуль планы на будучыню. Але з неабходнасцю правядзення такіх-сякіх рамонтна-будаўнічых работ касцёлу даводзіцца сутыкацца ўжо цяпер.

— Па-першае, нешта трэба рабіць з падаючай тынкоўкай, — працягвае ксёндз Андрэй. — На Вербніцу кавалак упаў каля ўваходу, побач з мамай і дзяўчынкай, якія ішлі ў касцёл. Таму мы нацягнулі ля ўваходу стужкі і з дапамогай конкурснага кіраўніка паставілі зверху ахоўныя навесы. Па-другое, з ценявога боку будынка нас атакуе сырасць. Тут праца будзе больш складанай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?