З пачатку года ўкраінскія памежнікі на беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі каля 100 адзінак зброі, каля 12 тысяч боепрыпасаў і некалькі дзясяткаў гранат. Пра гэта распавёў у парламенце старшыня Пагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо.
— З пачатку года толькі нашы ўкраінскія калегі затрымалі каля 100 адзінак зброі, каля 12 тысяч боепрыпасаў і некалькі дзясяткаў гранат. Беларускія памежнікі затрымалі за гэты перыяд каля 80 адзінак зброі, каля 1200 боепрыпасаў. Праблема ёсць, і яна не можа не турбаваць як кіраўніка краіны, так і памежнікаў. І мы, памежнікі абедзвюх краін, зробім усё, каб гэтыя патокі спыняць.
Паводле словаў старшыні камітэта, украінскія і беларускія памежнікі працуюць у звязцы.
— Гэтая праблема існуе, і мы ідзем па шляху ўмацавання мяжы.
Нагадаем, нядаўна Лукашэнка заявіў аб тым, што Беларусь будзе ўмацоўваць мяжу з Украінай.
- Мы прынялі рашэнне аб умацаванні мяжы з Украінай. Мы бачым, колькі адтуль ідзе сёння бяды для Беларусі, і ў тым ліку зброі перапраўляецца. Мы павінны закрыць мяжу. Але не для прыстойных людзей, а для бандытаў, для тых, хто вязе зброю, —заявіў у верасні Аляксандр Лукашэнка