16.10.2018 / 11:04

Аўтары праекта дзяржаўнага мемарыяла прыйшлі ў Курапаты і растлумачылі сваю пазіцыю 23

У Курапатах 16 кастрычніка сабраліся прыхільнікі і праціўнікі дзяржаўнага мемарыяла — днём раней там з'явіліся будаўнікі, якія раскапалі дарогу на Галгофу, піша Радыё Свабода.

Аўтары праекту не пагадзіліся на прапанову паставіць памятны знак на ўваходзе ў мемарыял з паўднёва-заходняга боку, але і не адмовіліся: бо пытанне «не да аўтараў, а больш да замоўніка».

Суаўтар праекту, прынятага дзяржавай без удзелу грамадзкасьці, Сяргей Аганаў заявіў пра адкрытасьць вырабу мэмарыяльнага знаку і адкрытасьць да дыялёгу аб канцэпцыі.

«Рашэньне было невыпадковым, — расказаў Аганаў пра канцэпцыю памятнага знаку. — Натуральна, калі мы хадзілі ў Курапатах, нас натхніла ўся гэтая сытуацыя. І ўся эстэтыка памятнага знаку падпарадкаваная гэтай сытуацыі, гэтым крыжам, якія тут стаяць, і ўсяму гэтаму навакольлю.

У нас галоўная была задача, каб у любым выпадку ён быў інтэграваны і спалучаўся з усім народным мэмарыялам. Нават калі было прапанавана, каб памятны знак быў разьмешчаны на месцы закладнога каменя, на якім было напісана, што «на гэтым месцы будзе мэмарыяльны знак», мы пазначалі ў сваёй аўтарскай канцэпцыі, што ўсе элемэнты, якія, як Алесь сказаў, тут знаходзяцца (крыжы і гэтак далей, любыя рэчы), яны мусяць заставацца.

Бо ён інтэгруецца выключна вельмі далікатна ў гэтае асяродзьдзе. Для яго ня трэба ні чысьціць прастору, нічога».

Вольга Нячай дадала: у стылістыцы хацелі «адысьці ў стылістыцы ад нейкай канфэсійнай сытуацыі», бо ў Курапатах ляжаць і праваслаўныя, і каталікі, і юдэі, і атэісты. У канструкцыі хацелі адлюстраваць капліцу, кажа яна. Сьпісаў забітых у Курапатах няма — менавіта таму на «нагах» канструкцыі будуць напісаныя абстрактныя «маці», «сын» ды іншыя надпісы.

Паводле Нячай, аўтары знаку бачаць народны мэмарыял у Курапатах «складзеным» і спадзяюцца, што з мастацкага погляду іхны знак толькі дапоўніць мэмарыял, а не ўступіць у процістаяньне.

Мастак Аляксей Марачкін у адказ адзначыў, што чуе аўтараў і адчувае іхную шчырасьць. Але ў абмеркаваньні праекту не зазначылі, што калі знак ставіцца як «усеагульны», то павінен быў быць іншы падыход да самой працэдуры абмеркаваньня. Менавіта «ўсеагульны» знак можна было б разглядаць пасьля адкрыцьця архіваў з імёнамі забітых, мяркуе ён.

Старшыня журы, рэктар Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна ўстаў на абарону аўтараў праекту: заявіў, што між прысутнымі ў Курапатах «прыроды канфлікту няма», з боку аўтараў няма «жаданьня процістаяньня». Ён таксама прасіў «падтрымліваць творчую энэргію» аўтараў, якія «выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю»

Павал Севярынец запярэчыў: людзі не гатовыя прыняць менавіта такі знак на гэтым месцы, а «калі пачынаеце адразу капаць тут, гэта адразу канфлікт, і знак будзе знакам раздору, а ня знакам яднаньня».

36
Мое дело / Адказаць
16.10.2018 / 11:53
Ставьте ужо.
И хватит подставлять авторов.
До них люди безо всякой документации кресты расставляли по газопроводу - и еще называют себя какими-то общественными суполками с какими-то правами на последнюю истину.
Им Бога благодарить надо, что людей не взорвали, а они еще кочевряжатся.
Копать в охранной зоне, на газопроводе, 4-метровые сооружения вдоль пешеходного пути с неизвестным креплением - людей просто могли поубивать, а с них все, как с гуся вода. Может у нас дураки не подсудны?
14
Хватит вгонять в депрессию и стресс, заставляя помнить / Адказаць
16.10.2018 / 12:02
Все мемориалы про убитых и погибших - в Хатынь, куда специально будут приходить те, кто хочет что-то вспомнить из бед и несчастий. На улицах, площадях и вдоль дорог только про победы и то, что про живых. Живые  не должны жить на кладбищах. 
9
a608 / Адказаць
16.10.2018 / 12:09
Паша, які знак мусіць быць? як ён павінен выглядаць? дзе альтэрнатыўныя праекты?
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру