Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13 гадзін у пасёлку Беразінскае. Кіроўца на фуры вёз 200 свіней, паведамляе Рэгіянальная газета.

— Калі з’язджаў са спуску, на закругленні выбраў няправільную хуткасць, — патлумачыў дзяржаўтаінспектар Павел Аноп.

Машына перакулілася. Частка жывёл загінула — іх заціснула.

Астатніх свіней эвакуявалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0