16.10.2018 / 11:33

Лукашэнка: Мы адкрылі вытворчасць легкавых аўто. Колькі там беларускага — мізэр 25

Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўна развіваць імпартазамяшчэнне і змагацца з пасрэдніцтвам. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння прэм'ер-міністру Сяргею Румасу, піша БелТА.

«Мы адкрылі вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Паглядзіце, колькі там беларускага — мізэр. А нам трэба, каб мы рабілі ўсе сваё. Давайце будзем рабіць там сядзенні для аўтамабіляў, хай з часам — рухавікі, трансмісіі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што беларускім прадпрыемствам трэба пераймаць сусветныя тэхналогіі, закупляць адпаведнае абсталяванне і вырабляць па імпартазамяшчэнні усё неабходнае.

«Гэтага хопіць на ўсё наша жыццё і нашым дзецям для развіцця эканомікі, — сказаў кіраўнік дзяржавы.— Мы яшчэ па імпарце столькі завозім, што ў вачах часам становіцца цёмна: ад зубачыстак да рухавікоў. Імпартазамяшчэнне — вельмі важнае пытанне. Нічога не трэба выдумляць, трэба ставіць станкі, тэхналагічнае абсталяванне і вырабляць камплектуючыя».

Закранаючы праблему пасярэдніцтва, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што яна часта становіцца асновай для карупцыйных схем.

«За што людзі ідуць у следчы ізалятар, а потым у турму, і перш за ўсё чыноўнікі? Усе павязаныя пасрэдніцкімі схемамі. І што дзівіць — у нас пасярэднікі нават на беларускую прадукцыю. У Мінску вырабляем, і праз пасярэдніка мінскія прадпрыемствы купляюць», - абурыўся ён.

0
ctg 3π/4=? / Адказаць
16.10.2018 / 11:49
/// Давайте будем делать!!!

Давайте...
15
Член ЛДПБ / Адказаць
16.10.2018 / 11:54
Нужно всех жителей пересадить на наш автомобиль
0
Valadzimir / Адказаць
16.10.2018 / 12:00
// «За што людзі ідуць у следчы ізалятар, а потым у турму, і перш за ўсё чыноўнікі? Усе павязаныя пасрэдніцкімі схемамі. І што дзівіць — у нас пасярэднікі нават на беларускую прадукцыю. У Мінску вырабляем, і праз пасярэдніка мінскія прадпрыемствы купляюць», - абурыўся ён. // ................................................................................
Гы-гы. Глава РБ "абурыўся" паразітычнай сістэмай, якую ён сам стварыў у РБ разам з беларускай і расейскай постбальшавіцкай алігархіяй, якая завецца "рыночный социализм".

https://nn.by/?c=ar&i=217645
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру