16.10.2018 / 14:38

Пад Оршай камера хуткасці двойчы сфатаграфавала парушальніка. Той прывязаў яе да машыны і вырваў 14

У Аршанскім раёне мужчына вырваў і знішчыў камеру хуткасці. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 12 кастрычніка на выездзе з Оршы. «Мужчына адвозіў дзяўчат у Віцебск і за перавышэнне хуткасці трапіў у аб'ектыў камеры фотафіксацыі. Увечары, вяртаючыся назад, на гэтым жа месцы ён зноў перавысіў хуткасць і быў «сфатаграфаваны». Прыкінуўшы, што два штрафы — гэта шмат, 27-гадовы кіроўца вырашыў знішчыць прыбор, каб пазбегнуць пакарання», — распавялі ў міліцыі.

Мужчына накінуў на стацыянарную камеру пятлю і пры дапамозе аўтамабіля вырваў яе. Пасля гэтага пайшоў ён дамоў, дзе стаў патрашыць прыбор, спрабуючы знайсці месца, дзе захоўваюцца здымкі.

Пра тое, што фатаграфіі не захоўваюцца ў камеры, а адразу перадаюцца ў цэнтр фіксацыі правапарушэнняў, раніцай наступнага дня кіроўцу распавялі супрацоўнікі міліцыі.

Па факце крадзяжу ў дачыненні да жыхара Оршы распачалі крымінальную справу. Урон склаў больш за 24 тыс. рублёў.

16
Мік-Цвік / Адказаць
16.10.2018 / 14:45
Хай жыве ў лесе, варвар!
21
Алесь Пекар / Адказаць
16.10.2018 / 15:00
Дарэчы, нармальны эўрапейскі ўчынак. Там то зафарбуюць камэры, то са стрэльбы стрэляць.
5
Кент8 / Адказаць
16.10.2018 / 15:35
Слабоумие и отвага! Как говорицца...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру