16.10.2018 / 15:10

Аб пераходзе з Маскоўскага патрыярхата ў Канстанцінопальскі заявіў першы з украінскіх мітрапалітаў 33

Вядомы іерарх Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата мітрапаліт Пераяслаў-Хмяльніцкі і Вішнеўскі, былы рэферэнт цяпер нябожчыка мітрапаліта Кіеўскага Уладзіміра і старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў УПЦ МП мітрапаліт Аляксандр (Драбінка) абвясціў сябе клірыкам Канстанцінопальскага патрыярхата.

«На апошнім пасяджэнні Канстанцінопальскі патрыярхат адмяніў перадачу Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату. З тых часоў мы можам лічыць, што тэрыторыя Украіны з'яўляецца тэрыторыяй адноўленай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхата. Уласна, з гэтага моманту (пасля прыняцця такога рашэння) мы з'яўляемся, на сённяшні дзень, духоўнымі Канстанцінопальскай царквы», — заявіў мітрапаліт Аляксандр у інтэрв'ю інтэрнэт-каналу «Громадське Телебачення».

«Ва ўсіх цэрквах раўназначныя праваслаўныя таінствы. Казаць, што выратаванне толькі ў РПЦ, з'яўляецца ў пэўнай ступені ерассю», — адзначыў ён.

14
Белачупакабра / Адказаць
16.10.2018 / 15:26
Працэс пайшоў! Віншую ўкраінцаў!
214
Змицер / Адказаць
16.10.2018 / 15:31
Здрадник!
11
Niemand / Адказаць
16.10.2018 / 15:33
У добры шлях! 
І застанецца ў расеянскай царкве ва Україні адсоткаў 10-15 самых "угашаных" ардою папоў. Якія цягам часу або паасобку, або ціхім жураўліным клінам выправяцца да Заўралля і Алтаю.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру