16.10.2018 / 15:37

У Мінску мужчыну асудзілі за крадзеж аўто. Ён выйшаў з суда і праз тры гадзіны скраў новае аўто 2

Мужчына скраў машыну на вуліцы Матусевіча праз тры гадзіны пасля выхаду з залы суда Фрунзенскага раёна. Там яго за ўчынены тры месяцы таму ўгон прысудзілі да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, паведаміла прэс-служба мінскай міліцыі.

«Скрадзены «Пасат» мужчына пакінуў у лесе ля Старых Дарог. На наступны дзень мужчына скраў машыну аналагічнай маркі з вуліцы Шаранговіча, у гэты раз аўто ён пакінуў у двары дома па вуліцы Вышалескага. Праз некалькі дзён скраў «Фальксваген Транспортэр» з вуліцы Адзінцова, машыну прыпаркаваў каля рынку ў Дзяржынску», - распавялі ў ГУУС.

Аператыўнікі высветлілі, што выкрадзеныя машыны фігурант збіраўся перагнаць ў Расію. «На адной з машын ён прыехаў да мяжы і стаў пытацца у людзей у чарзе, як даехаць да Смаленска. Адзін мужчына паведаміў, што памежнікі праводзяць пільны дагляд. Гэта спалохала зламысніка, і ён вырашыў не спрабаваць выехаць за межы Беларусі», - адзначылі ў міліцыі.

Эксперты пры аглядах аўто знайшлі адбіткі пальцаў. У выніку было ўстаноўлена супадзенне з затрыманым, што пацвердзіла дачыненне фігуранта да здзяйснення злачынстваў. Усе тры аўтамабілі ў тэхнічна спраўным стане вернутыя ўладальнікам.

1
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
16.10.2018 / 16:37
Известно, что человек неоднократно привлекался к уголовной ответственности за угоны, кражи автотранспорта и кражи из автотранспорта.

А звали его Юра Деточкин ..)))
0
HENRIK KWINTA / Адказаць
16.10.2018 / 19:23
МОЛОДЕЦ ! НАДО ДЕРЖАТЬ МАРКУ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру