Нікол Пашынян заявіў аб тым, што падае ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Арменіі для роспуску парламента краіны і правядзення датэрміновых выбараў, перадае Reuters.

«Я падаю ў адстаўку. Усім жадаем поспеху на выбарах. Мы гарантуем справядлівыя выбары», — сказаў Пашынян.

Ён падкрэсліў, што яго адстаўка мае фармальны характар, але ўсё ж з'яўляецца «вельмі хвалюючым момантам».

Раніцай у аўторак, 16 кастрычніка, Пашынян заявіў, што Арменія ўваходзіць у новы перыяд сваёй гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0