17.10.2018 / 06:37

РПЦ прыгразіла разрывам адносінаў з Іерусалімскім патрыярхатам 78

Руская праваслаўная царква (РПЦ) мае намер прыпыніць служэнне ў Храме труны Гасподняй, калі Іерусалімскі патрыярхат падтрымае Канстанцінопальскі ў рашэнні даць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве.

Пра гэта заявіў сакратар Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме ігумен Нікан, паведамляе ria.ru

«Калі Іерусалімскі патрыярхат прыме бок Канстанцінопальскага патрыярхата і, як следства, дазволіць «філарэтаўцам» служыць каля труны Гасподняй і ў іншых сваіх храмах у Святой зямлі, то тады нам прыйдзецца прыпыніць служэнне з імі», - сказаў ён.

«Фактычна гэта працяг скандалу, і, хутчэй за ўсё, я так мяркую, што прыйдзецца і з Іерусалімскім патрыярхатам тады спыняць адносіны, бо ў такім выпадку яны стануць на бок раскольнікаў», - дадаў суразмоўца агенцтва.

Іерусалімскі патрыярхат — адзін з найстаражытнейшых. У дыптыху праваслаўных месцаў з 15 цэркваў займае 4-е месца, следам за Канстанцінопалем, Александрыяй і Антыяхіяй. 5-е месца ў РПЦ.

Юрысдыкцыя Іерусаліма распаўсюджваецца на Ізраіль, Палесціну, Іарданію і Сінайскую паўвыспу.

2
Зiма / Адказаць
17.10.2018 / 07:57
А тады будзе няма адкуль узяць агонь на вялiкдзень.
1
Пилот Самолётов / Адказаць
17.10.2018 / 08:04
Ммм, шантаж и манипуляции... Как неожиданно предсказуемо...
1
Мікола / Адказаць
17.10.2018 / 08:20
Маскоўская царква рвецца й б’ецца няведама куды, як бы хворая. Толькі што парвала адносіны з Канстантынопалям і ўжо пасьпела гразіць  Ерусалімскаму Патрыярхату. Уладу ў праваслаўі маюць прадстаўнікі пяці найстарэйшых цэркваў, пэнтархія. Туды маскоўская царква не ўваходзіць, яна маладая, а сёньняшняя вэрсія маскоўскай царквы яшчэ малодшая, яна была створана Сталінам для захопніцкіх мэтаў і для гэтай маскоўскай царквы, Савецкі Саюз яшчэ не разваліўся. Дарма яны скачуць, людзі паразумлелі, маскоўскай імпэрыі ня хочуць.
Паказаць усе каментары/ 78 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру