Вынікі ЦТ 2019 года будуць разлічаны з выкарыстаннем новай методыкі падліку тэставага бала. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, паведамляе БЕЛТА.

У 2018 году новая сістэма ацэнкі на ЦТ паспяхова прайшла мадэльную апрабацыю. Працэдура атрымліваецца яшчэ больш адкрытай і празрыстай для абітурыентаў.

Сутнасць методыкі складаецца ў тым, што кожнаму тэставаму заданню прысвойваецца першасны бал, які абітурыенты будуць ведаць яшчэ да ЦТ. Ён будзе залежаць ад шматлікіх паказчыкаў — узроўню складанасці, формы падачы. Затым будуць уведзены каэфіцыенты ў працэсе праверкі работ абітурыентаў і далей разлічаны выніковы тэставы бал. І першасны, і тэставы выніковы балы, а значыць, і свой ранг, абітурыенты змогуць убачыць на сайце РІКВ.

Па гэтай жа методыцы будуць разлічвацца вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2018-2019 навучальным годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?