Даляр таннее сёмыя таргі запар. У мінулы панядзелак, 8 кастрычніка, ён каштаваў 2,1580 беларускага, пасля чаго пачалося зніжэнне.
Сёння даляр патаннеў на 0,0037 да 2,1075 рубля.
Максімум сёлета быў зафіксаваны на таргах 12 верасня — 2,1681 беларускага.
Еўра сёння патаннеў на 0,0078 да 2,4380 беларускага.
Расійскі рубель умацаваўся на 0,0061 да 3,2272 беларускага за 100 адзінак.
Таргі працягваюцца.