17.10.2018 / 12:37

У Маскве затрымалі «віцэ-прэм'ера» Крыма 2

Намеснік кіраўніка анексаванага Расіяй Крыма Віталь Нахлупін затрыманы ў Маскве, паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы. Прэс-служба ўрада самаабвешчанай рэспублікі пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Затрыманне намесніка Сяргея Аксёнава крыніцы звязваюць з сітуацыяй вакол дарожных тэндараў. Раней Нахлупін адказваў за рэалізацыю федэральнай праграмы па будаўніцтве дарог.

Раніцай 17 кастрычніка супрацоўнікі ФСБ правялі выемкі ў камітэце канкурэнтнай палітыкі Крыма і ў Службе аўтамабільных дарог Крыма, распавяла агенцтву крыніца ў рэспубліканскім МУС. Іншыя крыніцы паведамляюць пра канфіскацыю дакументаў у «Крымскай чыгунцы» і «Крымэнерга».

0
Spadar / Адказаць
17.10.2018 / 13:00
 Занадта шмат скраў  нават для "рассеі"?
1
Сенатор Макей / Адказаць
17.10.2018 / 13:36
И давно Крым стал "самопровозглашенной республикой"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру