Фота Сяргея Гудзіліна

Былы першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі з наступнага панядзелка ўзначаліць Банк БелВЭБ. Пра гэта TUT.BY паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі ў самім банку.

«Па выніках назіральнай рады Мацюшэўскі абраны старшынёй праўлення Банка БелВЭБ. Ён прыступіць да выканання сваіх абавязкаў з 22 кастрычніка», — сказалі суразмоўцы.

Цяперашні кіраўнік Банка БелВЭБ Мікалай Лузгін нядаўна прайшоў спецкамісію Нацбанка і атрымаў ухваленне на пасаду незалежнага дырэктара банка. Імаверна, ён увойдзе ў назіральную раду банка.

Галоўным акцыянерам ААТ «Банк БелВЭБ» з'яўляецца расійская дзяржкарпарацыя «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)» - 97,52% акцый. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі яе ўзначаліў былы першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0