«Савушкаў прадукт» набыў дзяржаўны пакет акцый «Бярозаўскага сыраробнага камбіната» памерам больш за 62%, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Фота: milknews.ru.
Брэсцкі аблвыканкам прадаў акцыі без правядзення аўкцыёну «па ўзгадненні з прэзідэнтам».
«Савушкаў прадукт» аддаў за акцыі 86 326 461 рубель.
Грошы ў поўным аб'ёме паступілі ў абласны бюджэт.
«Савушкаў прадукт» — адзін з найбуйнейшых у Беларусі вытворцаў малочнай прадукцыі і сокаў.