Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка падпісаў указ, які зацвярджае афіцыйную геральдыку Міністэрства замежных спраў, а таксама ўводзіць форменнае адзенне для дыпламатычных работнікаў.
Спецформа паслоў Беларусі, а таксама пасланнікаў нашай краіны І і ІІ класаў будзе выкананая ў строгіх сініх колерах.
Фота belta.by.
Лукашэнка зацвердзіў дзень дыпламатычнага работніка, які цяпер будзе адзначацца 22 студзеня.
Спецформу мелі дыпламаты ў СССР. Вось як выглядаў дыпламатычны мундзір міністра замежных справаў СССР Вячаслава Молатава.
Маюць сваё адметнае адзенне і дыпламаты ў Расіі. Гэта форменнае адзенне на Сергею Лаўрове.