У нядзелю ў Калінкавічах 56-гадовы мужчына трапіў у лякарню: яго з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі з уласнай кватэры. Аднак медыкі не выратавалі мужчыну — учора ён памёр.
У суботу ўвечары сямейная пара піла алкаголь. Але раптам узнік канфлікт. 59-гадовая жонка схапілася за дошку і пабіла мужа.
Траўмы аказаліся сур'ёзнымі: на наступны ж дзень мужчыну шпіталізавалі, у аўторак ён памёр у бальніцы.
Пенсіянерку затрымалі.