17.10.2018 / 22:49

Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых пры выбуху ў Керчы. Але не Пуціну 22

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых пры выбуху ў Керчанскім політэхнічным каледжы. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з глыбокім болем даведаўся аб выбуху і гібелі вялікай колькасці маладых людзей.

Цікава, што спачуванне адрасавалася не кіраўніку дзяржавы (як гэта звычайна робіцца ў падобных выпадках), а родным і блізкім загінулых.

Такая форма спачування дазваляе пазбегнуць канфліктаў з Украінай і Расіяй. Трагедыя здарылася ў анексаваным Крыме, таму спачуванне на адрас Пуціна выклікала б негатыўную рэакцыю з боку Украіны. Такая ж рэакцыя была б і з боку Расіі, калі б Лукашэнка накіраваў спачуванне Парашэнку.

5
Мікі / Адказаць
17.10.2018 / 23:28
Рэспэкт Макею
3
Андрусь / Адказаць
17.10.2018 / 23:29
А "ўзрыў" - гэта калі нешта "ўзарвалась"? "Выбух" ужо таксама адмянілі, бо "многія беларусы жэ гаварат "ўзрыў", эта такое жэ беларускае слова...."?
3
Негодованец / Адказаць
17.10.2018 / 23:36
А почему не Порошенко?
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру