У міліцыю паступіла заява ад 45-гадовай магіляўчанкі, якая расказала, што невядомыя наўмысна разбілі камянямі дзве шыбы ў яе доме па вуліцы Кальцова, піша sb.by

Афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава распавяла:

—Хуліганілі два мясцовыя жыхары: раней судзімы за шматлікія крадзяжы 34-гадовы мужчына і яго 29-гадовая прыяцелька, якую таксама раней судзілі за крадзеж. Прыяцелі пасварыліся паміж сабой. Тады, па словах мужчыны, каб не збіць сяброўку, ён вырашыў, што лепш адарвацца на чымсьці іншым. У поле зроку парачкі трапілася чужая хата, вокны якой яны і разбілі.

Зараз вырашаецца пытанне аб крымінальнай справе за хуліганства, парачцы таксама трэба будзе аплаціць выдаткі, звязаныя з кампенсацыяй шкоды пацярпелай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0