За развязкай у раёне вёскі Паўлінава ў слонімскім напрамку на трасе М1 адбылася аварыя. Перакулілася фура з грузам яблыкаў. ДТЗ адбылося 17 кастрычніка каля 18.30, піша Tut.by
«Малады кіроўца за рулём фуры, як мяркуецца няправільна выбраў хуткасць, фура пачала хіліцца і перакулілася. Хлопец цяпер у бальніцы, а яго калегі чакаюць тэхніку, якая дапаможа паставіць вялікагруз на колы
Яблыкі з трасы прыбралі і склалі ўздоўж абочыны і на падзяляльнай паласе, каб не перашкаджалі кіроўцам