24.10.2018 / 09:56

27 кастрычніка — падарожжа па Завілейскім краі 1

Смаргонь — Данюшава — Жодзішкі — Вішнева (возера Вішнеўскае) — возера Свір.

Пабачыць Завілейскі край, да мястэчка Жодзішкі запрашае фонд «Краіна замкаў».

Уся Гродзенская вобласць ведае пра Жодзішкі як пра мясцовыя Навінкі, але мала хто ў поўнай меры уяўляў сабе прыгажосць тутэйшых мясцін.

Прыватны інвестар выкупіў ў дзяржавы млын свайго дзеда 1781 года пабудовы, «угаварыў» яго зноў круціць кола і малоць муку, а заадно арганізаваў у будынку этнаграфічны музей.

Экскурсію па мястэчку зладзіць краязнаўца, бард Алег Мізула. Акрамя млына можна будзе пабачыць лёхі езуіцкага калегіума, старадаўні кальвінскі збор 1612 г., бровар, неверагодныя па прыгажосці віды Віліі.

Пры канцы экскурсіі Алег прыме гасцей на аграсядзібе з абедам і невялікім аўтарскім канцэртам.

А пачнецца падарожжа са Смаргоні, дзе можна агледзець старадаўні храм Архангела Міхаіла 1553 г.

Пабачаць экскурсанты і Залатую горку — месца лютых баёў Першай сусветнай вайны.

Недалёка ад Смаргоні, за Віліяй, размясцілася вёска Данюшаваз 200-гадовым драўляным касцёлам Святой Тройцы на беразе ракі.

На пляцоўцы перад касцёлам цудам захаваўся нямецкі помнік, пастаўлены ў гонар наступу германскіх войскаў летам 1915-га. Здзіўляе, як гэты мемарыял перажыў савецкі час. Цяпер ёнмае высакародную функцыю: служыць падножжам для скульптуры Панны Марыі.

Пасля Смаргоні, Данюшава і Жодзішак экскурсія накіруецца да самых маляўнічых азёр краю.

На беразе Вішнеўскага возера, на стромкім схіле узвышаецца класіцыстычны касцёл святога Тадэвуша пачатку XIX ст. Адтуль мы выправімся на бераг Свіры, самага доўгага возера Беларусі. Там, на маляўнічым пляжы, сярод дзівосных краявідаў, і скончыцца падарожжа.

Запісацца ў падарожжа па Завілейскім краі можна, патэлефанаваўшы:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

0
Ок / Адказаць
18.10.2018 / 21:11
")пачнецца падарожжа са Смаргоні, дзе можна агледзець старадаўні храм Архангела Міхаіла 1553 г." на фота праваслаўная царква 21 стагоддзя.!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру