Увечары 17 кастрычніка брыгадай хуткай дапамогі ў кустах у прыватным сектары ў Бабруйску быў знойдзены нованароджаны.

Медыкі пачулі дзіцячы крык і ўбачылі ў кустах хлопчыка-немаўля. Ён ляжаў на зямлі за дзясятак метраў ад прыватнага дома і плакаў, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.

Хлопчыку аказана дапамога, дзіця знаходзіцца пад наглядам дактароў.

На месцы здарэння працуюць следчыя УСК па Магілёўскай вобласці. Напярэдадні на пульт дыспетчара хуткай дапамогі паступіла паведамленне пра роды жанчыны ў адным з дамоў прыватнага сектара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0