Першая ракетка свету румынка Сімона Халеп знялася з выніковага турніру WTA ў Сінгапуры. Прычынай стала траўма спіны, якую яна атрымала ва Ухані. Пасля спробы згуляць у Пекіне дактары выявілі ў яе міжпазваночную грыжу.
«Спіна баліць. Я не трэніравалася апошні чатыры тыдні і не гатовая гуляць на такім узроўні», - заявіла Халеп.
Замест румынкі ў Сінгапуры, дзе будзе гуляць восем наймацнейшых тэнісістак свету, згуляе галандка Кікі Бертэнс. Для яе гэта будзе дэбют на выніковым турніры.
Першай запасной на дадзены момант з'яўляецца беларуска Арына Сабаленка. Аднак яе ў рэйтынгу яшчэ могуць абыйсці Анастасія Севаставай (Латвія) і Дар'я Касаткіна (Расія).