На працэсе ў справе Коржыча скончыліся спрэчкі бакоў. Адвакаты просяць «як мага меншага пакараньня», піша Радыё Свабода.

Маці і бабуля Аляксандра Коржыча, фота Уладзя Грыдзіна

Маці і бабуля Аляксандра Коржыча, фота Уладзя Грыдзіна

18 кастрычніка на працэсе ў справе сьмерці Аляксандра Коржыча скончыліся спрэчкі бакоў. Пракурор і пацярпелая Сьвятлана Коржыч выступілі напярэдадні, 18 кастрычніка выступілі адвакаты пацярпелай і абвінавачаных.

Так, адвакатка Сьвятланы Коржыч у сваёй прамове зьвярнула ўвагу на тое, што падчас разгляду справы без адказаў засталося некалькі важных пытаньняў. У прыватнасьці, суд так і ня змог высьветліць, чые генэтычныя сьляды былі знойдзеныя на форме Коржыча (у экспэртызе гаворыцца, што гэта сьляды нявысьветленых асобаў).

Таксама, на думку адвакаткі Сьвятланы Коржыч суд павінен прыняць да ўвагі паказаньні вайсковага псыхіятра Бубенчык, якая адназначна заявіла на допыце, што не заўважыла ў Аляксандра Коржыча прыкметаў псыхічнага захворваньня, а расстройства, якое ў яго было, ня можа быць прычынай суіцыдальных паводзінаў.

Асобнай увагі, на думку адвакаткі пацярпелай, заслугоўвае той факт, што сьледчы экспэрымэнт быў праведзены ня ў поўнай адпаведнасьці сытуацыі, у якой знаходзіўся Коржыч. Усім удзельнікам сьледчых экспэрымэнтаў было прадэманстраванае месца павешаньня і пастаўленая задача, у той час як Аляксандар Коржыч трапіў у вэнтыляцыйнае падвальнае памяшканьне самастойна і ня ведаў раней пра яго існаваньне.

«Асобнай увагі заслугоўвае той факт, што запальнічка, якую нібыта выкарыстоўваў Коржыч падчас самапавешаньня, была знойдзеная ў яго кішэні», — заўважыла адвакатка Коржыч. У канцы сваёй прамовы яна адзначыла, што спадзяецца на справядлівае рашэньне суду, а таксама на тое, што ўсе вінаватыя ў сьмерці Аляксандра Коржыча асобы будуць вызначаныя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?