18.10.2018 / 13:18

Што такое «Калумбайн»: якую трагедыю хацеў скапіяваць студэнт-забойца з Керчы асцярожна, жорсткія фота 11

20 красавіка 1999 года ў школе «Калумбайн» у штаце Каларада (ЗША) двое вучняў забілі 13 чалавек і паранілі 36. Пасля хлопцы застрэліліся. Слова «Калумбайн» фактычна стала сінонімам масавага забойства. А гісторыя двух вучняў, які ўзялі зброю і прыйшлі ў школу, працягвае «натхняць» забойцаў па ўсім свеце.

Мяркуючы па ўсім, на яе арыентаваўся і Улад Раслякоў, студэнт з Керчы, які зладзіў бойню ў сваім каледжы.

Улад Раслякоў

Падрыхтоўка

Дзеянні крымскага студэнта не былі спантаннымі. Зброя ў Раслякова была легальная. Ён атрымаў дазвол на паляўнічую стрэльбу зусім нядаўна, у верасні. Пасля пачаў рыхтаваць выбухоўку. Ён загадзя абдумваў план забойства, гэта не быў псіхічны зрыў.

Тое ж самае рабілі і амерыканскія школьнікі Эрык Харыс і Дылан Клібалд з «Калумбайна». Яны загадзя закупілі зброю, з некаторых стрэльбаў зрабілі абрэзы. Трэніраваліся страляць, запісвалі відэа, дзе расказвалі пра зброю і тое, як хаваюць яе ад бацькоў.

Акрамя таго, амерыканскія забойцы падрыхтавалі некалькі кактэйляў Молатава. Такія ж кактэйлі знайшлі ў торбе Раслякова пасля яго самагубства, ён проста не паспеў іх выкарыстаць.

Час

Эрык Харыс і Дылан Клібалд пачалі дзейнічаць пасля 11-й гадзіны дня. Спачатку яны падрыхтавалі бомбы, а пасля ўвайшлі ў будынак школы. Таймеры ў бомбах стаялі на 11:17. Прыкладна ў 11:18 сведкі пачулі крыкі хлопцаў: «Давай! Пачынаем!»

Улад Раслякоў пачаў дзейнічаць трохі пазней, у 11:40.

Вопратка

На фотаздымках бачна, як апрануты Раслякоў. Прычым, ён прыйшоў у каледж у іншай вопратцы, а пасля пераапрануўся. Таксама — чорныя штаны, белая футболка, чорныя пальчаткі — выглядаў і адзін са стралкоў у «Калумбайне» Эрык Харыс.

Бомбы

Амерыканскія школьнікі прынеслі з сабою бомбы, якія планавалі ўзарваць у сталовай і машынах каля школы. Але яны не спрацавалі.

Раслякоў таксама падрыхтаваў дзве выбухоўкі. І таксама пакінуў адну з іх у сталовай. Вось толькі яго прылада спрацавала. Дарэчы, менавіта выбух спачатку і прымусіў следчых падазраваць тэракт.

Другая бомба Раслякова не спрацавала.

Суіцыд у бібліятэцы

Харыс і Клібалд прайшлі па школе, забіваючы людзей, пасля, калі ўжо прыехала паліцыя, хлопцы накіраваліся ў бібліятэку. Там яны застрэліліся.

Тое ж самае зрабіў і Улад Раслякоў. Ён стрэліў сабе ў галаву ў бібліятэцы каледжа, так жа як і Эрык Харыс.

 ***

Праўда, Харыс і Клібалд пашкадавалі некаторых з вучняў. Перад пачаткам страляніны аднаму з іх яны адкрыта параілі ісці дадому.

Улад Раслякоў, паводле папярэдняй інфармацыі, не шкадаваў нікога. Дарэчы, і колькасць яго ахвяраў большая. 21 чалавек загінуў, раненні атрымалі 74 чалавекі.

nn.by

1
Юзік / Адказаць
18.10.2018 / 13:33
Ну во, новы рэкорд, Цяпер юныя мманьяі будуць раўняцца на яго. Куды гэты свет коціцца?.
6
Нил / Адказаць
18.10.2018 / 13:51
Кто автор публикации? Он что, не слышал о массе не стыковок в такой простой версии? Cмотри, например, https://echo.msk.ru/blog/day_video/2298124-echo/
5
Люстэрка / Адказаць
18.10.2018 / 14:05
/Якую трагедыю хацеў скапіяваць студэнт/? Ці якую версію нам хоча навязаць расейская эфэсбэшная прапаганда? Ужо праз пяць гадзін пасля трагедыі па расейскаму тэлебачанню пачалі круціць адно ток-шоў за другім, убіваючы ў голавы гледачоў гэтую версію, як адзіна магчымую. Нават пашпарт паказалі. Ну канешне, усе бяруць з сабой пашпарт, калі ідуць забіваць. Пытанне першае. Хто зрабіў гэта фота студэнта са зброяй? Калі скажуць, што кадр з відэакамеры назірання, то пытанне другое. Дзе вісіць камера? Няхай бы відавочцы распавялі, ці вісяць пад лесвіцамі відэакамеры. Калі столькі камер у будынку, то не праблема паказаць народу падрабязна, што адбывалася.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру