18.10.2018 / 13:37

Таццяна Караткевіч скінула 8 кілаграмаў і патлумачыла навошта 30

Лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч прызналася, што кардынальна змяніла свой лад жыцця.

«Завяла сабе правіла: спачатку ў каляндар заношу чытанне і спорт, а потым ўсё астатняе: сустрэчы, нарады, працу з дакументамі, у сацыяльных сетках, паездкі і многае іншае», — распавяла палітык у сваім фэйсбуку.

Таццяна актыўна займаецца спортам: ровар, бег, басейн і трэнажорная зала. З лета яна пахудзела на 8 кілаграмаў, і змены ў яе знешнасці адзначаюць усе знаёмыя.

Так Таццяна выглядала раней.

А так — на трэніроўках сёння (трэцяя злева).

Мы звязаліся з Таццянай, каб распытаць, якія мэты яна ставіць перад сабой у плане трансфармацыі цела.

«Мы часта кажам сабе: было б нядрэнна заняцца спортам, пахудзець ці дасягнуць нейкага ідэалу, але гэта не заўсёды атрымліваецца, бо мы адкладаем перамены на пасля. Я паставіла сабе глабальную мэту — змяніць свой лад жыцця, а ўжо ўнутры яе ёсць шмат задач: і фізічная падрыхтоўка, і душэўная раўнавага, і правільнае размеркаванне часу. Я не імкнуся важыць 54 кілаграмы ці выглядаць на 18 год. Некаторыя рэчы ўжо проста нерэальныя. У мяне больш філасофская мэта», — патлумачыла «НН» палітык.

Карыстаючыся магчымасцю, мы таксама распыталі Таццяну пра яе ўдзел у грамадскім абмеркаванні законапраекта аб хатнім гвалце: Караткевіч актыўна выступае на гендарных дыскусіях і разам з прыхільнікамі закона вырашае, што можна зрабіць, каб яго ўратаваць:

«У сямейным гвалце як агрэсарам, так і ахвярай могуць выступаць абодва партнёры. Але ў нашай сітуацыі грамадства даведваецца пра тое, што ён мае месца, толькі калі справа даходзіць да фізічнага гвалту, да міліцыі. У гэтай сітуацыі часцей пакутуюць тыя, хто слабей: дзеці, жанчыны, людзі ў сталым узросце. Жанчыны ў групе рызыкі, таму мы маем сітуацыю, што ў асноўным мы адстойваем гэты законапраект, а таксама дбаем пра гендарную роўнасць і збалансаванасць у палітыцы: мужчыны не могуць прадстаўляць інтарэсы жанчын у поўным аб’ёме. Яны могуць разважаць пра медыцыну ці заробкі, але да канца не могуць стаць на наш бок.

У сённяшняй дыскусіі важна не тое, хто каго пераможа, а дасягненне нейкага паразумення паміж прыхільнікамі закона і тымі, хто яго крытыкуе. Вельмі дрэнна, канечне, што мы адкацімся назад: наша грамадства ў сваёй большасці ўжо асуджае гвалт, але пакуль не гатовае дзейнічаць. У мяне тут усе спадзяванні на актыўных жанчын». 

nn.by

4
? / Адказаць
18.10.2018 / 13:42
Рыхтуецца зноў павыбірацца разам з Сашам?
11
сік / Адказаць
18.10.2018 / 13:43
Можа хоча пастаяць каля шляху ў Дразды❔😜
5
Лісіападаўскі Ґаспадар / Адказаць
18.10.2018 / 14:10
Уперод на выбары, да танька?
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру