18.10.2018 / 14:25

Новая правакацыя ад блогера «Бармалея»: ён пабіў рамянём актывістаў ля рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах ВІДЭА 54

Мінчук Аляксандр Кудлаеў, вядомы ў сацсетках пад нікам «Бармалей», працягвае дзіўныя «перформансы». 17 кастрычніка ён прыехаў у Курапаты і кінуўся з рамянём на актывістаў, якія стаялі з бел-чырвона-белымі сцягамі пад рэстаранам «Паедзем Паядзім».

Падрабязнасці распавёў адзін з актывістаў Дзяніс Урбановіч.

«Гэта было ўдзень, каля 14.30. Прыехаў Кудлаеў на машыне як пасажыр, праўда, кіроўца сцвярджаў, што не ведае, каго і навошта прывёз.

Кудлаеў быў нармальна так п’яны. Выхапіў рэмень, пачаў размахваць, ударыў пару разоў па назе аднаму з актывістаў. Крычаў, абражаў бела-чырвона-белы сцяг.

Пасля Кудлаеў пракрычаў, што ён нібыта аплаціў аўтобус са спартоўцамі, якія прыедуць у Курапаты знішчыць актывістаў. Затым пайшоў у рэстаран, — кажа Урбановіч. —

Мы выклікалі міліцыю, напісалі заяву. Міліцыя нашае відэа не захацела браць. Кудлаева ў рэстаране апыталі, але не затрымлівалі.

Ён выйшаў трохі пазней, яшчэ больш п’яны. Пры міліцыі дасылаў актывістам паветраныя пацалункі, паказваў «факі». Крычаў нам: «Буду страляць вас, буду біць». І з’ехаў.

Міліцыя паабяцала правесці праверку».

«Наша Ніва» звязалася з Аляксандрам Кудлаевым, каб пачуць яго версію падзей і матывы ўчынку. Ён папрасіў перазваніць яму пазней, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь.

Нагадаем, што нядаўна 45-гадовы Кудлаеў ужо трапляў у навіны. Спачатку ён наведаў «Паедзем паядзім», пасля чаго не зразумела чаму паказваў «факі» крыжам у Курапатах. А пасля высвятляў адносіны з эканамістам Сяргеем Чалым: Кудлаеў прыехаў у бар на Зыбіцкай, дзе адпачываў Чалы, і вываліў эканамісту на галаву пакет капусты.

 

nn.by

6
Satan / Адказаць
18.10.2018 / 14:42
Аж зависть берет при прочтении таких новостей. Во синька людей штырит-то. А тут недельный запой и все культурно и даже ни разу не упал. Скучно я живу :(((((
3
Сяргей / Адказаць
18.10.2018 / 14:42
Духовно, глубокомысленно, а главное  - скрепно. 
3
М-да / Адказаць
18.10.2018 / 14:47
Гэта блогер?
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру