Фота: pixabay.
Дэпутаты Кіеўскай гарадской рады перайменавалі вуліцу Маршала Жукава ў вуліцу Кубанскай Украіны для аднаўлення гістарычнай памяці і ў рамках дэкамунізацыі. Гаворка ідзе пра вуліцу ў Дзяснянскім раёне горада.
16 мая 2015 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забарона прапаганды іх сімволікі».
З 2015 года ва Украіне дзейнічае закон аб дэкамунізацыі, у рамках якога дэмантавалі больш за 2 тысячы савецкіх помнікаў і перайменавалі сотні населеных пунктаў і вуліц.