Уладзімір Пуцін на форуме ў Валдаі заявіў, што Расія нібыта не можа стаць ініцыятарам ядзернай вайны, паколькі яе ваенная дактрына не прадугледжвае прэвентыўнага ўдару.

Прэзідэнт Расіі таксама дадаў, што не баіцца знішчэння расіян, паколькі яны, паводле яго слоў, «трапяць у рай».

«Агрэсар павінен ведаць, што адплата непазбежная, што ён будзе знішчаны. А мы — ахвяра агрэсіі. Мы, як пакутнікі, трапляем у рай. А яны — проста паздыхаюць», — сказаў Пуцін.

Гэтыя словы Пуціна выклікалі смех сярод удзельнікаў форуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0